Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.11.2020

НАН Беларусі прымае ўдзел у Міжнароднай выставе і форуме тэлекамунікацыйных і інфармацыйных тэхналогій Cairo ICT

22 лістапада пачала сваю работу Міжнародная выстава і форум тэлекамунікацыйных і інфармацыйных тэхналогій Cairo ICT (г. Каір, Егіпет). У першы дзень работы выставу наведаў прэзідэнт Егіпта Ас-Сісі.

На беларускай экспазіцыі высокатэхналагічнай прадукцыі прадстаўлены распрацоўкі НАН Беларусі. У прыватнасці, ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі» дэманструе мікрамодуль аператыўнага распазнавання, адбору і сціскання відэаінфармацыі на борце малых касмічных апаратаў для пашырэння магчымасцей бартавой апаратуры малых касмічных апаратаў. Мікрамодуль прызначаны для знаходжання і класіфікацыі выяў на паверхні Зямлі. З’яўляецца аўтаномнай сістэмай для аўтаматычнага распазнавання выяў з дапамогай убудаванай відэакамеры і класіфікацыі аб’ектаў у адпаведнасці з палётным заданнем. Задачы рашаюцца з дапамогай звышдакладнай нейроннай сеткі, якая ствараецца з выкарыстаннем тэхналогіі глыбокага абучэння. Завочны ўдзел у выставе прымае таксама РУП «Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў» НАН Беларусі.

Беларуская экспазіцыя арганізавана БелГПП сумесна з Пасольствам Беларусі ў Егіпце, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях, НАН Беларусі і Міністэрствам адукацыі. Выстава прадоўжыцца да 25 лістапада.

Тэгi
#выставы