9 снежня 2020 года ў 11.00 у Фізіка-тэхнічным інстытуце НАН Беларусі (Мінск, вул. акад. Купрэвіча, 10) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё навукова-вытворчага ўчастка лазерных тэхналогій з дэманстрацыяй тэхналагічных магчымасцей новага ўнікальнага абсталявання – лазернага комплексу. Дадзены ўчастак будзе дзейнічаць у рамках Галіновай лабараторыі электронна-прамянёвых і адзітыўных тэхналогій, створанай пры падтрымцы Міністэрства прамысловасці краіны.
Адбудзецца таксама ўрачыстае адкрыццё арт-аб’екта «Граніт навукі», усталяванага паблізу ад цэнтральнага ўвахода ў Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі. Гэта – вялікая скульптура САВЫ, якая спрадвеку з’яўляецца сімвалам мудрасці, спасціжэння і ўдачы. Адкрыццё арт-аб’екта «Граніт навукі» праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў напярэдадні 90-гадовага юбілею Фізіка-тэхнічнага інстытута і 80-гадовага юбілею Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі. На думку вучоных, мастацкі аб’ект упрыгожыць Акадэмгарадок, надасць дадатковую пазнавальнасць інстытуту, стане сімвалам фізіка-тэхнічнай галіны, паслужыць справе папулярызацыі навукі.