Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.01.2021

Шматтомнае выданне «Рэспубліка Беларусь – 25 гадоў тварэння і здзяйсненняў» перададзена Нацыянальнай бібліятэцы

29 снежня 2020 года ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы шматтомнага выдання «Рэспубліка Беларусь – 25 гадоў тварэння і здзяйсненняў». Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў перадаў шматтомнае выданне генеральнаму дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раману Матульскаму.

Падрыхтаванае НАН Беларусі ў мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2017 г. № 72 «Аб падрыхтоўцы і выпуску навукова-папулярнага друкаванага выдання» і выпушчанае ў свет у 7-мі тамах навукова-папулярнае выданне «Рэспубліка Беларусь – 25 гадоў тварэння і здзяйсненняў» з’яўляецца буйнейшым навукова-выдавецкім праектам у навейшай гісторыі краіны. У ім прадстаўлена больш за сто тэм, якія адлюстроўваюць дасягненні беларускага народа ў дзяржаўным будаўніцтве, сацыяльна-эканамічнай, духоўнай і культурнай сферах за 25 гадоў суверэннага развіцця.

У рабоце над ажыццяўленнем гэтага важнага для грамадства праекта было задзейнічана больш за 400 аўтараў з ліку вядомых у краіне і за мяжой вучоных, дзяржаўных службоўцаў міністэрстваў і ведамстваў, а ў якасці рэцэнзентаў і кансультантаў выступілі вышэйшыя службовыя асобы і кіраўнікі дзяржаўных органаў.

Прэс-служба НАН Беларусі