3 лютага 2021 года на базе Прэс-цэнтра БЕЛТА адбылася прэс-канферэнцыя «Захаванне, прымнажэнне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі».
Аб выніках работы акадэмічных вучоных і далейшых планах па захаванні, прымнажэнні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі расказалі прадстаўнікі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў: Вадзім Лакіза, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, і Таццяна Гаранская, загадчык аддзела архітэктуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
У Беларусі 2018―2020 гады прайшлі пад знакам Года малой радзімы. Рэалізаваны комплекс мерапрыемстваў, у тым ліку па захаванні і ўпарадкаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей. За тры гады правялі рэстаўрацыю 279 помнікаў архітэктуры, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.