Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.02.2021

Шасцёра маладых вучоных НАН Беларусі сталі пераможцамі праекта «100 ідэй для Беларусі»

Шасцёра маладых вучоных НАН Беларусі сталі пераможцамі 10-га праекта рэспубліканскага маладзёжнага праекта БРСМ «100 ідэй для Беларусі».

У намінацыі «Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія» лепшымі сталі Вераніка Шчур (Інстытут біяарганічнай хіміі) з праектам «Тэхналогія сінтэзу штучных генаў» і Андрэй Суміч (Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі) з праектам «Новы падыход да атрымання сродкаў для мыцця».

У намінацыі «Бія- і нанаіндустрыя» перамогу атрымаў праект «Біяпрэпарат Мультыфаг-С для аховы тамата ад бактэрыёзаў» Паліны Арлоўскай (Інстытут мікрабіялогіі).

У намінацыі «Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць» мацнейшым за другіх удзельнікаў быў Максім Кучвальскі (Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага) з праектам «Дыягностыка маркера схаванага туберкулёзу».

У намінацыі «Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка і энергаэфектыўнасць» перамагла Алёна Станчык (НПЦ па матэрыялазнаўстве) з праектам «Гнуткія сонечныя элементы новага пакалення».

У намінацыі «Інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі» пераможцам стаў Рыгор Нікалаеў (Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі) з праектам «Стварэнне генератыўнай спаборнай нейроннай сеткі для распрацоўкі інгібітараў ВІЧ-1».

Фінал 10-га сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта БРСМ «100 ідэй для Беларусі» прайшоў 24 лютага ў «Прэзідэнт-атэлі» ў Мінску. Пераможцаў у фінале вызначылі ў дзвюх узроставых групах (сярод навучэнцаў, студэнтаў і працоўнай моладзі) у 10 намінацыях. Усяго ў 10-м сезоне ў аргкамітэт конкурсу паступіла больш за 1,2 тыс. заявак. У кастрычніку-лістападзе 2020 года прайшлі раённыя (80) і занальныя адборачныя этапы, у снежні – абласныя (6), мінскі гарадскі, адборачны тур НАН Беларусі.


Тэгi
#праекты