Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.03.2021

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў сустрэўся з членамі кітайскай дэлегацыі

4 сакавіка 2021 года ў НАН Беларусі адбыліся перагаворы Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з генеральным дырэктарам ААТ «Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС» спадаром Ван Юйханем, рэктарам Інстытута культуры і эканомікі Цзіньтай спадаром Цай Чуаньцынам і генеральным дырэктарам СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» спадаром Янь Ганам.

У ходзе перагавораў былі абмеркаваны перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж арганізацыямі НАН Беларусі, ААТ «Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС» і Інстытутам культуры і эканомікі Цзіньтай. Госці наведалі пастаянную выставу НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі  прамысловасці», дзе пазнаёміліся з апошнімі дасягненнямі вучоных.