Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.03.2021

Сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца 22 красавіка 2021 года

Сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца 22 красавіка 2021 года. Такое рашэнне прыняў Прэзідыум НАН Беларусі 19 сакавіка 2021 года.

На пасяджэнні Прэзідыума ўхвалены парадак дня сесіі, у які ўключаны 2 пытанні: справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2020 годзе і задачы на 2021 год, а таксама пытанне аб змяненні Рэгламенту Агульнага сходу і Палажэння аб аддзяленні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дакладаць па першым пытанні будзе галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Андрэй Іванец. Па другім пытанні плануецца выступленне першага намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэміка Сяргея Чыжыка.

Аддзяленням Акадэміі навук даручана правесці з 12 па 21 красавіка 2021 года агульныя сходы аддзяленняў па разглядзе пытанняў, пастаўленых у парадак дня сесіі Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Тэгi
#сход