У адпаведнасці з пратаколам № 1 ад 19.03.2021 пасяджэння конкурснай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выбары выканаўцаў праектаў у рамках мерапрыемства 15 «Рэалізацыя праектаў па стварэнні пілотных інавацыйных аб’ектаў па адпрацоўцы найноўшых перспектыўных тэхналогій, машын і абсталявання для аграпрамысловага комплексу» падпраграмы 9 «Забеспячэнне агульных умоў функцыянавання аграпрамысловага комплексу» Дзяржаўнай праграмы «Аграрны бізнес» на 2021―2025 гады вызначаны выканаўцы заяўленых праектаў.
- «Будаўніцтва свінагадоўчага комплексу (рэпрадуктар першага парадку на 1 тыс. асноўных мацёр) у в. Рассошнае Смалявіцкага раёна» – Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства па племянной справе «Жодзіна АграПлемЭліта»;
- «Рэканструкцыя і тэхнічнае перааснашчэнне свінагадоўчага комплексу на РДУП “Зарэчча” Смалявіцкага раёна (першая чарга). Участак вырошчвання і рэалізацыі племяннога маладняку свіней на 3016 галоў у год. Карэкціроўка» – Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства па племянной справе «Жодзіна АграПлемЭліта»;
- «Рэканструкцыя будынку віварыя, лабараторных карпусоў № 2 з галерэяй і № 3 па вул. Брыкета, 28 на РУП «Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М. Вышалескага» – РУП «Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М. Вышалескага»;
- «Рэканструкцыя селекцыйна-племяннога ўчастка “Ізабеліна” Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Пускавы комплекс 2. Гаспадарчы цэнтр» – «Інстытут рыбнай гаспадаркі» РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі»;
- «Комплекс для мікракланальнага размнажэння і дыягностыкі фітаінфекцый бульбы ў пас. Самахвалавічы Мінскага раёна» – РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве»;
- «Рэканструкцыя цэнтра па аздараўленні і мікракланальным размнажэнні пладовых і ягадных культур у пас. Самахвалавічы Мінскага раёна» – РУП «Інстытут пладаводства»;
- «Сістэма кропельнага арашэння сада на плошчы 120 га для РУП «Талачынскі кансервавы завод» – РУП «Талачынскі кансервавы завод»;
- «Будаўніцтва фітатрона і рызатрона з мадэрнізацыяй будынку лабараторнага корпуса пад сховішча нацыянальнага генетычнага фонду ў РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве» ў г. Жодзіна, вул. Ціміразева, 1» – РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве»;
- «Рэканструкцыя арачніка для захоўвання элітнага семяннога зерня ў цэх па дапрацоўцы насення» – РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве».