Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.03.2021

НАН Беларусі і БПЦ падпісалі План сумесных мерапрыемстваў

25 сакавіка 2021 г. у НАН Беларусі адбылося падпісанне Комплекснага плана сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2021–2025 гг.

Подпісы пад дакументам паставілі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і Веніямін, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У сумесны план мерапрыемстваў уключана каля 50 пунктаў: правядзенне сумесных навуковых форумаў і канферэнцый, круглых сталоў, семінараў, выставак, навуковае кансультаванне розных мерапрыемстваў і г.д.

Падчас візіту ў НАН Беларусі дэлегацыя Беларускай Праваслаўнай Царквы наведала музей гісторыі НАН Беларусі, пастаянную выставу «Дасягненні навукі – вытворчасці». Уладыку Веніяміну, Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі быў уручаны памятны знак «У гонар 90-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і калектыўная манаграфія «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» (у 5 т.).