Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.03.2021

У Маскве адбудзецца сумеснае пасяджэнне Прэзідыумаў НАН Беларусі і РАН

30 сакавіка 2021 года ў Маскве адбудзецца сумеснае пасяджэнне Прэзідыумаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай акадэміі навук. Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Маскву накіравалася прадстаўнічая дэлегацыя вядомых вучоных НАН Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума Уладзімірам Гусаковым.

Удзельнікі сумеснага пасяджэння Прэзідыумаў РАН і НАН Беларусі разгледзяць цэлы шэраг пытанняў, сярод якіх – найважнейшыя вынікі дзейнасці Міжакадэмічнага савета па праблемах развіцця Саюзнай дзяржавы і рэалізацыя праграм Саюзнай дзяржавы, перспектыўныя праекты праграм.

31 сакавіка 2021 года адбудзецца візіт дэлегацыі НАН Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума Уладзімірам Гусаковым у нацыянальны даследчы цэнтр «Курчатаўскі інстытут», дзе пройдуць перагаворы з кіраўніцтвам цэнтра аб пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, а таксама магчымасці рэалізацыі буйных сумесных праектаў.

1 – 2 красавіка 2021 года кіраўнікі навуковых арганізацый Акадэміі навук прымуць удзел у рабочых нарадах экспертных груп НАН Беларусі і НДЦ «Курчатаўскі інстытут» па напрамках дзейнасці ў галінах, што ўяўляюць узаемны інтарэс.