30 сакавіка НАН Беларусі і Мінскае гарадское ўпраўленне МНС правялі сумеснае мерапрыемства па прадухіленні надзвычайных сітуацый.
Першы намеснік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталій Суша на сустрэчы з работнікамі Нацыянальнай акадэміі навук азнаёміў з лічбамі статыстыкі пажараў па Мінску і па краіне, нагадаў пра правілы пажарнай бяспекі, расказаў пра прычыны ўзнікнення большасці надзвычайных сітуацый. Была прадэманстравана работа аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка (АПА), даведзена інфармацыя пра віды вогнетушыцеляў і алгарытм іх выкарыстання.
Першы намеснік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС адказаў на ўсе пытанні: пра неабходнасць і правілы ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, дзе можна іх набыць і пра тое, як правільна паркавацца, каб не перашкаджаць праезду спецтэхнікі.