Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.05.2021

НАН Беларусі прымае ўдзел у выставе «ВАДА І ЦЯПЛО»

25 – 28 мая 2021 г. у г. Мінску (пр. Пераможцаў, 20/2, Футбольны манеж) праходзіць 22-я спецыялізаваная выстава «ВАДА І ЦЯПЛО» – вядучае галіновае мерапрыемства Рэспублікі Беларусь, якое аб’ядноўвае пастаўшчыкоў і вытворцаў тэхналогій і абсталявання для якаснага вада- і цеплазабеспячэння.

Асноўная мэта выставы – дэманстрацыя сучасных тэхналогій і абсталявання, што дазваляюць рацыянальна выкарыстоўваць вада, цепла- і энергарасходаванне ў жылых і прамысловых будынках, а таксама развіццё водна-цеплавой галіны краіны.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прымае ўдзел у выставе з калектыўным стэндам. Свае навукова-тэхнічныя распрацоўкі, уключаючы сучаснае абсталяванне і матэрыялы для водаачысткі і водападрыхтоўкі, прадстаўляюць вучоныя ДНУ «Інстытут жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі», ДНУ «Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (ІАНХ НАН Беларусі) і ДНУ «Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (ІФАХ НАН Беларусі).

Тэгi
#выставы