Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.05.2021

Аб’яўляецца конкурс 2021 года на саісканне прэмій для маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні ў 2021 годзе конкурсу на саісканне:
- прэмій імя акадэміка Ж.І. Алфёрава для маладых вучоных НАН Беларусі (усяго прысуджваюцца 2 прэміі ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук);
- прэмій імя акадэміка В.Ф. Купрэвіча для маладых вучоных НАН Беларусі (усяго прысуджваюцца 4 прэміі ў галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны і аграрных навук);
- прэмій імя акадэміка У.М. Ігнатоўскага для маладых вучоных НАН Беларусі (прысуджваецца 1 прэмія ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук).

Прэміі прысуджваюцца за асобную навуковую працу або за сукупнасць аб’яднаных адзінай тэматыкай прац. Саіскальнікамі прэмій могуць быць маладыя вучоныя (самастойна ці ў складзе аўтарскіх калектываў не больш за 3 чалавекі) ва ўзросце да 35 гадоў на 1 студзеня 2021 года, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі па асноўным месцы, апублікавалі вынікі праведзеных імі даследаванняў за апошнія 5 гадоў (20172021 гады). Правам вылучэння прац на саісканне прэмій валодаюць вучоныя (навукова-тэхнічныя) саветы арганізацый НАН Беларусі.

Пры вылучэнні кандыдатур на саісканне прэмій для маладых вучоных рыхтуецца ў адным экзэмпляры камплект наступных дакументаў:
- суправаджальны ліст арганізацыі аб вылучэнні працы на саісканне прэміі;
- выпіска з пратакола пасяджэння вучонага (навукова-тэхнічнага) савета арганізацыі з абгрунтаваннем значэння вынікаў вылучанай працы для навукі і практыкі;
- вылучаная на саісканне праца: асобная навуковая праца (манаграфія, артыкул) або тэматычна звязаныя паміж сабой манаграфіі, іншыя кніжныя выданні, копіі артыкулаў, патэнтаў, матэрыялаў, што пацвярджаюць практычнае асваенне вынікаў работы, у сукупнасці адлюстроўваюць рашэнне навуковай і/ці практычнай праблемы;
- анатацыя працы аб’ёмам каля трох старонак тэксту, падпісаная аўтарам (аўтарамі), якая ўключае наступныя звесткі: назва працы; поўнае імя, вучоная ступень, званне, пасада і месца работы кожнага з членаў аўтарскага калектыву; пастаноўка праблемы і яе актуальнасць, шляхі рашэння, атрыманыя вынікі;
- кароткая анатацыя працы на беларускай мове аб’ёмам не больш за старонку з указаннем назвы працы, поўных імёнаў, вучоных ступеней, званняў і месца работы членаў аўтарскага калектыву (для прац, аформленых на рускай мове);
- звесткі пра аўтара (аўтараў) – Curriculum vitae;
- завераны спіс уключаных у працу публікацый і спісы апублікаваных кожным аўтарам прац;
- даведка пра асабісты ўнёсак кожнага члена аўтарскага калектыву, падпісаная ўсімі сааўтарамі працы;
- копія 25, 31–33 старонак пашпарта аўтара (кожнага з членаў аўтарскага калектыву).

Камплекты дакументаў саіскальнікаў з надпісам «На саісканне прэміі для маладых вучоных імя _____________2021 года» ў адным экзэмпляры накіроўваюцца да 1 кастрычніка 2021 г. ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на адрас: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, 406.
Тэлефоны для даведак: (017) 275-24-56; (017) 358-28-26. (017) 275-24-56; (017) 358-28-26.

З Палажэннем аб прэміях для маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі можна пазнаёміцца тут