Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 08.06.2021 уручыў узнагароды лаўрэатам прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці 2020 года. Імі сталі 13 арганізацый, 22 арганізацыі пацвердзілі званне лаўрэата паўторна (у тым ліку і РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні»).
– Прэмія Урада ў галіне якасці – штогадовая ўзнагарода, якая прысуджваецца лепшым арганізацыям краіны за значныя вынікі ў галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг, за ўкараненне інавацыйных тэхналогій і дасягненні ў галіне менеджменту. Захаваць лідарства сёння змогуць толькі тыя кампаніі, якія выбудоўваюць стратэгію і тактыку свайго развіцця на аснове якасці ва ўсіх сферах дзейнасці.
– Навуковая і інавацыйная накіраванасць развіцця Беларусі, канешне, у многім базіруецца на айчынных навуковых распрацоўках, што ствараюцца ў навуковых арганізацыях, у тым ліку ва ўніверсітэтах, якія з’яўляюцца адным з ключавых элементаў інавацыйнага развіцця краіны. Навукова арыентаваная адукацыя моладзі здольная стварыць высокі патэнцыял, які садзейнічае ўстойліваму развіццю грамадства і эканомікі.
Арыгінал навіны