Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.06.2021

У парку «Вялікі камень» узнялі сцяг НАН Беларусі

У Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» узнялі сцяг Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык, загадчык сектара двухбаковага супрацоўніцтва Беларуска-Кітайскага аналітычнага цэнтра развіцця Алег Карначоў, а таксама прадстаўнікі сумеснага ААТ «Кітайска-Беларускі інавацыйны Цэнтр прамысловых тэхналогій». Бакі абмеркавалі магчымасці двухбаковага супрацоўніцтва, пазнаёміліся з ходам узвядзення новага будынка на тэрыторыі парку і вызначылі ключавыя крокі ў развіцці новай установы.

ААТ «Кітайска-Беларускі інавацыйны Цэнтр прамысловых тэхналогій» было створана ў 2020 годзе паміж НАН Беларусі і Акадэміяй навук правінцыі Гуандун. Рамачнае пагадненне аб арганізацыі новай структуры ў рэжыме анлайн падпісалі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У. Гусакоў і Прэзідэнт АНГ Ляа Бін. Асноўныя функцыі створанага цэнтра прамысловых тэхналогій – арганізацыя НДВКР у Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень», інвеставанне і камерцыялізацыя вынікаў беларуска-кітайскіх навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў, дэманстрацыя навукова-тэхнічных дасягненняў НАН Беларусі і АНГ, а таксама стварэнне бізнес-інкубатара для навукова-тэхнічных прадпрыемстваў НАН Беларусі і АНГ.