Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб прыёме ў дактарантуру і аспірантуру ў 2021 годзе па шырокім спектры навуковых спецыяльнасцей.
У адпаведнасці з распараджэннем Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі ад 28 мая 2021 г. № 21 «Аб тэрмінах прыёму асоб для атрымання пасляўніверсітэцкай адукацыі ў 2021 годзе» прыём дакументаў тых, хто паступае ў дактарантуру і аспірантуру, – з 1 жніўня па 30 верасня 2021 г. Прыём уступных экзаменаў па спецыяльных дысцыплінах – з 5 па 8 кастрычніка 2021 г.
Падрабязнасці можна паглядзець па спасылках ніжэй:
Пералік спецыяльнасцей
Распараджэнне аб тэрмінах прыёму асоб для атрымання пасляўніверсітэцкай адукацыі ў 2021 годзе