Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.06.2021

Аб’яўлены конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2022 год

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 г. № 398 «Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аб’явілі аб правядзенні адкрытага конкурсу па прызначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2022 год.

Вылучэнне кандыдатур для прызначэння стыпендый праводзіцца ў тры этапы, першыя два этапы, для ўдзельнікаў з ліку аспірантаў навуковых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, праводзяцца ў Акадэміі навук. Інфармацыя пра парадак і ўмовы правядзення адкрытага конкурсу:
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 г. № 398
Пералік дакументаў для апірантаў

Аформленыя ў адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі дакументы неабходна накіраваць да 15 верасня 2021 г. у Галоўнае ўпраўленне кадраў і кадравай палітыкі апарата НАН Беларусі на адрас: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, к. 404 (кантактны тэлефон: 350-26-03, адказная – Іванюковіч Ганна Уладзіміраўна).