Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.06.2021

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі запрашае на навучанне ў магістратуры

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі запрашае на навучанне ў магістратуры па спецыяльнасцях:

Форма навучання – вочная (дзённая).
1-21 80 14 Мастацтвазнаўства (1 год навучання)
1-21 80 17 Археалогія (1 год навучання)
1-23 80 04 Сацыялогія (1 год навучання)
1-25 80 01 Эканоміка (1 год навучання)
1-31 80 01 Біялогія (1 год 8 месяцаў навучання)
1-31 80 03 Матэматыка і камп’ютарныя навукі (1 год 8 месяцаў навучання)
1-31 80 05 Фізіка (1 год навучання)
1-31 80 06 Хімія (1 год навучання)
1-31 80 09 Прыкладная матэматыка і інфарматыка (1 год 8 месяцаў навучання)
1-31 80 20 Прыкладная фізіка (Адытыўныя тэхналогіі) (1 год 8 месяцаў навучання)
1-36 80 02 Інавацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні (1 год навучання)

Форма навучання – завочная.
1-25 80 01 Эканоміка (1 год 6 месяцаў навучання)
1-31 80 01 Біялогія (2 гады навучання)
1-36 80 02 Інавацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні (1 год 6 месяцаў навучання)

• Адукацыйныя праграмы магістратуры дазваляюць сфарміраваць новыя кампетэнцыі для навуковых даследаванняў і інавацыйнай дзейнасці.
• Тэарэтычнае і практычнае навучанне ажыццяўляецца з выкарыстаннем рэсурсаў навуковых лабараторый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
• Навуковымі кіраўнікамі магістарскіх дысертацый з’яўляюцца акадэмікі, члены-карэспандэнты, вядучыя вучоныя і спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
• Выпускнікі магістратуры працягваюць навучанне ў аспірантуры, працуюць у навуковых арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Магістратура Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі – паспяховы пачатак Вашай навуковай кар’еры!

Тэрміны падачы дакументаў – з 27 чэрвеня да 5 ліпеня.
Дакументы для падачы:
– заява на імя рэктара;
– арыгінал дыплома аб вышэйшай адукацыі і дадатак да яго;
– выпіска з пратакола пасяджэння савета факультэта ВНУ з рэкамендацыяй для навучання на ІІ ступені вышэйшай адукацыі (для паступлення ў магістратуру, у год завяршэння навучання на І ступені вышэйшай адукацыі);
– медыцынская даведка аб стане здароўя па ўстаноўленай Міністэрствам аховы здароўя форме;
– 4 фотаздымкі памерам 3х4 см;
– ксеракопія старонак 31–33 пашпарта (2 экзэмпляры);
– у выпадку змены прозвішча арыгінал і копія дакумента, які пацвярджае змену прозвішча;
– арыгінал і копія ваеннага білета (пры наяўнасці) (пасведчанне прызыўніка);
– копія працоўнай кніжкі (ці выпіска з працоўнай кніжкі);
– дакумент, які сведчыць асобу (прад’яўляецца асабіста);
– спіс і копіі апублікаваных навуковых рбот, апісанняў вынаходніцтваў, справаздачы аб выкананых даследаваннях і распрацоўках (пры іх наяўнасці); дыпломы аб перамогах у рэспубліканскіх і (або) міжнародных алімпіядах (пры іх наяўнасці).

220070 Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Радыяльная, 38Б
http://ipnk.basnet.by
Тэл.: +375 17 202 16 73; +375 17 202 16 75; +375 29 606 06 30; +375 29 630 16 72
e-mail: mag@ipnk.basnet.by