Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.06.2021

У Гродне адкрылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Германская агрэсія супраць СССР (да 80-годдзя трагедыі пачатку Вялікай Айчыннай вайны)»

Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы 24–25 чэрвеня 2021 г. праводзяць у г. Гродна важнае буйное навуковае і грамадскае мерапрыемства – Міжнародную навуковую канферэнцыю «Германская агрэсія супраць СССР (да 80-годдзя трагедыі пачатку Вялікай Айчыннай вайны)».

Правядзенне такога форуму накіравана на шырокае далучэнне да навукова-даследчага працэсу студэнцкай моладзі і асвятленнне трагічных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Работа канферэнцыі ў Гродне мае таксама вялікае сімвалічнае значэнне, паколькі іменна гэты беларускі горад адным з першых падпаў пад германскую агрэсію ў 1941 г.

У мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 60 прадстаўнікоў не толькі навуковай супольнасці, але і заканадаўчай улады, а таксама грамадскіх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь.

Айчынныя вучоныя і прафесарска-выкладчыцкі састаў у сваёй дзейнасці надаюць вялікую ўвагу рабоце, накіраванай на захаванне гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне. Асаблівае значэнне гэтая дзейнасць набывае ў сувязі з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 4 студзеня 2021 г. «Аб аб’яўленні 2021 года Годам народнага адзінства».