Адбыўся VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які на працягу васьмі гадоў праходзіць пад эгідай верхніх палат парламентаў дзвюх краін – Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.
Чарговы форум завяршыўся 1 ліпеня. Яго асноўныя мерапрыемствы былі арганізаваны ў рэжыме відэаканферэнцыі з-за пандэміі COVID-19. У гэтым годзе тэмай форуму стала навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў эпоху лічбавізацыі. Актуальнасць тэмы абумоўлена таксама асаблівым значэннем фарміравання адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы ў працэсе інтэграцыі Расіі і Беларусі.
У першы дзень была арганізавана работа пяці секцый па наступных тэматычных напрамках:
30 чэрвеня прайшло пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Важнай часткай праграмы VIII Форуму рэгіёнаў стала пленарнае пасяджэнне, якое прайшло 1 ліпеня ў рэжыме відэаканферэнцыі. У рамках пасяджэння перад удзельнікамі выступілі кіраўнікі органаў дзяржаўнай улады, міністэрстваў і ведамстваў, дзелавых кругоў дзвюх краін, а таксама эксперты ў сферы лічбавізацыі. У рабоце форуму актыўны ўдзел прынялі вучоныя НАН Беларусі.