Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 245 аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі 102 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці.
p align="justify"> Медалём «За працоўныя заслугі» адзначаны Мікалай Мікалаевіч Пяцюшаў, начальнік Аддзела тэхналогіі прадукцыі з караняплодаў і клубняплодаў НПЦ НАН Беларусі па харчаванні.У ліку ўзнагароджаных медалём Францыска Скарыны – генеральны дырэктар ДНУ «Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны» НАН Беларусі Андрэй Кузьмін, загадчык лабараторыі медыцынскай біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Кацярына Слабажаніна, а таксама намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Алена Сычова.
Віншуем з узнагародамі! Жадаем новых поспехаў на ніве беларускай навукі!