1 ліпеня 2021 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў магістра. На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным выпуску, рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі Марат Жылінскі ўручыў дыпломы выпускнікам Інстытута і павіншаваў з асваеннем яшчэ адной ступені на шляху да навуковых вяршынь.
Дыпломы атрымалі 45 выпускнікоў, якія праходзілі навучанне па 7 навукова арыентаваных адукацыйных праграмах, што рэалізуюцца ў Інстытуце: мастацтвазнаўства, эканоміка, сацыялогія, археалогія, фізіка, хімія, інавацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні.