У адпаведнасці з пратаколам № 8 ад 30.06.2021 пасяджэння конкурснай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў падпраграмы 1 «Інавацыйныя біятэхналогіі» Дзяржаўнай праграмы «Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка» на 2021–2025 гады вызначаны выканаўцы наступных мерапрыемстваў:
- «Распрацаваць агратэхнічныя прыёмы апрацоўкі лёну алейнага на аснове імунамадулюючых агентаў прыроднага паходжання з мэтай павышэння ўраджайнасці і якасці масланасення» – Рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут лёну» (РУП «Інстытут лёну»);
- «Распрацаваць і ўкараніць камбікорм для рыб сямейства карпавых з прабіятычнай дабаўкай, якая забяспечвае павышэнне засваяльнасці цяжкагідралізуемых інгрэдыентаў і кантроль патагеннай мікрабіёты» – Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут рыбнай гаспадаркі» Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі»;
- «Распрацаваць і ўкараніць сістэму мер для рэгуляцыі саставу мікрабіёму рубца з мэтай павышэння прадукцыйнасці малочнай скаціны» – Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі» (РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі»);
- «Распрацаваць і ўкараніць тэхналогію аздараўлення і абагачэння рыбаводчых сажалак біягеннымі элементамі, заснаваную на біятрансфармацыі донных адкладаў мікробным прэпаратам комплекснага дзеяння» – Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут рыбнай гаспадаркі» Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі»;
- «Распрацаваць і ўкараніць біятэхналагічныя метады павышэння якасці спермапрадукцыі казлоў-вытворнікаў пры яе атрыманні і крыякансервацыі» – Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі» (РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі»);
- «Распрацаваць комплекс прыёмаў і метадаў, якія забяспечваюць стварэнне новых фінальных міжпародных гібрыдных формаў у свінагадоўлі з эфектам гетэрозісу па адкормачных і мясных якасцях» – Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі» (РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі»);
- «Распрацаваць камбікармы з выкарыстаннем абароненых прэпаратаў незаменных амінакіслот для павышэння эфектыўнасці іх выкарыстання ў рацыёнах свіней і цялят» – Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі» (РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі»);
- «Распрацаваць і ўкараніць тэхналогію генетычнай сертыфікацыі рамонтна-матачных чарод парод карпа замежнай селекцыі, адаптаваных да ўмоў Беларусі» – Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут рыбнай гаспадаркі» Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі»;
- «Распрацаваць тэхналогію і асвоіць вытворчасць мона- і полівідавых заквасак для ферментаваных малочных прадуктаў на аснове тэрмафільных лактабацыл Lactobacillus delbrueckii subsp. L actis» – Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» (РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці»);
- «Распрацаваць метад ідэнтыфікацыі паліморфных варыянтаў генаў, якія ўплываюць на рэпрадуктыўныя прыметы свіней» – Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі» (РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі»).