Выдадзены інфармацыйны буклет, прысвечаны распрацоўкам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія былі ўкаранёныя ў 2020 годзе.
Буклет уключае навукова-тэхнічныя распрацоўкі, атрыманыя ў рамках дзяржаўных праграм розных узроўняў. У выданні таксама прадстаўлена прадукцыя, якая распрацавана і выпускаецца навуковымі арганізацыямі НАН Беларусі на сваіх вытворчых участках ці малатанажных вытворчасцях.
Буклет сфарміраваны па напрамках практычнага выкарыстання распрацовак у галінах эканомікі на аснове матэрыялаў арганізацый-распрацоўшчыкаў і аддзяленняў навук НАН Беларусі.
Прызначаны для работнікаў дзяржаўных органаў, кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый.
З выданнем можна азнаёміцца па спасылцы: Пералік распрацовак 2020