Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.08.2021

Акадэміку Пятру Віцязю – 85 гадоў!

Вядомы беларускі вучоны, кіраўнік апарата НАН Беларусі, акадэмік Пётр Віцязь адсвяткаваў свой 85-гадовы юбілей.

Пад яго кіраўніцтвам і пры яго асабістым удзеле распрацавана больш за 60 новых тэхналогій і матэрыялаў, па якіх асвоена вопытная і прамысловая вытворчасць вырабаў для сельскагаспадарчага машынабудавання, аўтамабілебудавання, станкабудавання і спецыяльнай тэхнікі. Ён аўтар больш за 1000 навуковых прац, у тым ліку больш за 200 вынаходніцтваў, больш за 40 манаграфій.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў адзначыў на ўрачыстым мерапрыемстве: «Увесь жыццёвы шлях Пятра Аляксандравіча звязаны са служэннем беларускай навуцы. Ён знакавая фігура не толькі для Акадэміі навук, але і для ўсёй краіны. Пётр Аляксандравіч стварыў вялікую навукова-вытворчую школу. У яго вялікая колькасць вучняў. Пётр Аляксандравіч – яркі прыклад для маладых вучоных і гонар Акадэміі навук». Ва ўрачыстай абстаноўцы Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі ўручыў юбіляру нагрудны знак «Сярэбраны медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “За дасягненні ў навуцы”».

Рашэннем Прэзідыума НАН Беларусі Пятру Аляксандравічу Віцязю прысвоена ганаровае званне «Поўны кавалер медалёў Нацыянальнай акадэміі навук». Яму быў уручаны адметны знак і пасведчанне.
Заслугі Пятра Аляксандравіча добра вядомы далёка за межамі краіны. П. А. Віцязь таксама абраны акадэмікам НАН Украіны.