23 - 28 жніўня 2021 года дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» сумесна з Установай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» і Філіялам «Інстытут геалогіі» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі» пры інфармацыйнай падтрымцы Рускага батанічнага таварыства праводзіць XVII Міжнародную навуковую канферэнцыю «Дыятомавыя водарасці: марфалогія, біялогія, сістэматыка, фларыстыка, экалогія, палеаграфія, біястратыграфія».
Мэта правядзення – абмеркаванне ў коле кваліфікаваных спецыялістаў з розных краін вынікаў даследаванняў, абмен вопытам і пошук новых ідэй ў святле кансалідацыі навуковых дасягненняў у дыятамалогіі і сумежных галінах сістэматыкі, фларыстыкі, геабатанікі, маніторынгу, гідрабіялогіі, экалогіі, палеагеаграфіі, біястратыграфіі, геалогіі, метадалогіі і методыкі выкладання батанічных дысцыплін.
Рэзультатамі работы канферэнцыі стануць:
- большая інтэграцыя навукі, вытворчасці і адукацыі за кошт усталявання сувязей і наладжвання адносін паміж вядомымі вучонымі і маладымі даследчыкамі ў галіне вывучэння дыятомавых водарасцей і сумежных галінах батанікі, аховы прыроды, геалогіі, палеанталогіі НАН Беларусі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, ВНУ краіны, замежнымі навуковымі і навучальнымі ўстановамі;
- развіццё абмену вопытам, актывізацыя стажыровак навуковых супрацоўнікаў, пашырэнне магчымасцей атрымання грантаў у рамках розных конкурсаў.
Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў.
У рамках работы канферэнцыі будуць праведзены навукова-метадычныя семінары:
– «Метад графічнага аналізу таксанамічных прапорцый пры ацэнцы доўгачасовых трансфармацый у азёрных экасістэмах» (вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута водных праблем Расійскай акадэміі навук, доктар геаграфічных навук Л. У. Разумоўскі);
– «Прынцып уніфікацыі біяіндыкацыйных метадаў пры рэканструкцыі рэгіянальных кліматычных падзей у познім галацэне» (вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута водных праблем Расійскай акадэміі навук, доктар геаграфічных навук Л. У. Разумоўскі);
– «Прыёмы паляпшэння біялагічных ілюстрацый» (старшы навуковы супрацоўнік ФДБУН ФДЦ «Інстытут біялогіі паўднёвых мораў імя А. А. Кавалеўскага РАН», кандыдат біялагічных навук А. М. Лях).
Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі зарэгістраваліся больш за 70 удзельнікаў з 65 навукова-даследчых устаноў, вышэйшых навучальных устаноў, запаведнікаў і іншых арганізацый дзевяці краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Ізраіля, Венгрыі, Сірыі, Турцыі, Узбекістана.
Навуковая праграма канферэнцыі прадугледжвае работу ў рэжыме пленарных пасяджэнняў, навукова-метадычных семінараў і постарных сесій.
Месца правядзення: дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (вул. Акадэмічная, 27, г. Мінск).