Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.08.2021

У НАН адбудуцца ўрачыстасці, прысвечаныя 15-годдзю Беларусі ў Антарктыцы

18 жніўня 2021 года ў 10.00 у НАН Беларусі адбудуцца ўрачыстасці, прысвечаныя 15-годдзю ўдзелу Рэспублікі Беларусь у вывучэнні Антарктыкі*

У мерапрыемствах прыме ўдзел прадстаўнічая дэлегацыя Расгідрамета і Расійскай антарктычнай экспедыцыі Федэральнай бюджэтнай установы «Інстытут Арктыкі і Антарктыкі» (г. Санкт-Пецярбург). У праграме – Міжнародная навуковая канферэнцыя, выстава «Беларусь у Антарктыцы: 15 гадоў рэгулярных навуковых і экспедыцыйных даследаванняў», пашыранае пасяджэнне Міжведамаснай камісіі па пытаннях Антарктыкі. У Акадэміі навук збяруцца ўдзельнікі беларускіх антарктычных экспедыцый розных гадоў, супрацоўнікі арганізацый Аддзяленняў біялагічных навук, фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі, якія ўдзельнічаюць у антарктычнай тэматыцы; прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў краіны, члены Міжведамаснай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях Антарктыкі, маладыя вучоныя.

У жніўні 2006 г. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1104 зацверджана першая Дзяржаўная мэтавая праграма «Маніторынг палярных раёнаў Зямлі і забеспячэнне дзейнасці арктычных і антарктычных экспедыцый на 2007-2010 гады і на перыяд да 2015 г.».

Прэс-служба НАН Беларусі