Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.09.2021

Аляксандр Каваленя перадаў у дар Старыцкай школе кнігі

14 верасня 2021 года акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя наведаў Старыцкую сярэднюю школу Капыльскага раёна Мінскай вобласці, выпускніком якой ён з’яўляецца. На базе школы для вучняў сярэдніх і старшых класаў было праведзена мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства.

Падчас сустрэчы з навучэнцамі акадэмік-сакратар Аляксандр Каваленя перадаў у дар школе 80 кніг гістарычнай тэматыкі з уласнай бібліятэкі. Аляксандра Аляксандравіча суправаджалі яго вучні: рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Даніловіч і рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі Марат Жылінскі, якія расказалі дзецям пра свае ўстановы адукацыі.