Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.09.2021

26 кастрычніка 2021 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” адбудзецца круглы стол “Беларуская навуковая тэрміналогія: гісторыя і сучаснасць”

26 кастрычніка 2021 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” адбудзецца круглы стол “Беларуская навуковая тэрміналогія: гісторыя і сучаснасць”, прымеркаваны да 100-годдзя Інстытута беларускай культуры.

Месца правядзення: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, 3-ці паверх, каб. 302).
Пачатак работы: 10-00
Форма правядзення: вочна-дыстанцыйная

На пасяджэнні “круглага стала” будуць абмеркаваны наступныя пытанні:
1. Роля Тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта ў фарміраванні беларускай навуковай тэрміналогіі.
2. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі ў ХХ стагоддзі (праблемы і набыткі).
3. Сучасная беларуская батанічная тэрміналогія і народная наменклатура (да праблемы ўніфікацыі).
4. Актуальныя праблемы ўпарадкавання тэрміналагічнага апарату школьных дысцыплін тэрміналогіі.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя і жадаючыя.

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа
Рэспубліканская тэрміналагічная камісія