Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.09.2021

Пярвічную арганізацыю ГА «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі ўзначаліла Юлія Качурка-Станіслаўчык

Пярвічную арганізацыю ГА «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі ўзначаліла Юлія Качурка-Станіслаўчык – начальнік Упраўлення навукова-арганізацыйнай і прававой работы апарата НАН Беларусі, кандыдат юрыдычных навук. Такое рашэнне прынята на справаздачна-выбарным сходзе пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», які адбыўся 20 верасня 2021 года.

На сходзе заслухалі даклад «Аб рабоце пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” НАН Беларусі за перыяд з 18.03.2020 года па 15.09.2021 года», прыняты новыя члены. Адбыліся таксама выбары членаў Праўлення і рэвізійнай камісіі пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі.

У сходзе прыняла ўдзел старшыня ГА «БСЖ» Алена Богдан, першы намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын» (ГА «БСЖ») заснавана 14 снежня 1991 года. На добраахвотнай аснове аб’ядноўвае жанчын у структурных падраздзяленнях арганізацый, створаных ва ўсіх абласцях, раёнах, гарадах, працоўных калектывах і па месцы жыхарства жанчын. У цяперашні час у саюзе налічваецца амаль 140 тысяч жанчын, дзейнічае больш за 4,5 тысячы пярвічных арганізацый.

Тэгi
#сход