21 верасня 2021 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя «Сацыялагічнае забеспячэнне інфармацыйна-культурнай сферы: напрамкі і перспектывы».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі: Мыслівец Мікалай Лявонцьевіч, дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт; Бязнюк Дзмітрый Канстанцінавіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, доктар сацыялагічных навук, прафесар; Чарняк Юрый Генадзьевіч, намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт; Шкурава Алена Валер’еўна, загадчык цэнтра аператыўных даследаванняў Інстытута, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт; Навіцкі Яўгеній Мікалаевіч, навуковы супрацоўнік Інстытута; Кудрэвіч Максім Аляксандравіч, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута. Удзельнікі прэс-мерапрыемства расказалі пра асноўныя напрамкі даследаванняў Інстытута і прадставілі апошнія рэзультаты сацыялагічных даследаванняў.