22 верасня 2021 года ў фармаце відэаканферэнцыі прачытаны першыя лекцыі Міжнароднага праекта «Акадэмічная гадзіна для моладзі Саюзнай дзяржавы».
У 9:00 – 9:45 – анлайн лекцыя «Навука ў Беларусі» галоўнага вучонага сакратара Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара хімічных навук, намесніка старшыні пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі, прафесара Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі Андрэя Іванавіча Іванца.
10:00 – 10:45 – лекцыя «Акадэмічныя даследаванні інстытутаў ФДЦ вугалю і вугляхіміі СА РАН: экалогія, вадародная энергетыка, вугляродныя нанаматэрыялы» доктара хімічных навук, акадэміка РАН, дырэктара Інстытута вугляхіміі і хімічнага матэрыялазнаўства ФДЦ вугалю і вугляхіміі СА РАН, навуковага кіраўніка ФДЦ вугалю і вугляхіміі СА РАН Зінфера Рышатавіча Ісмагілава.