Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.09.2021

ЦСАСД запрашае прыняць удзел у рабоце Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сістэма “навука – тэхналогіі – інавацыі”: метадалогія, вопыт, перспектывы»

ДНУ «Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі» запрашае прыняць удзел у рабоце Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сістэма “навука – тэхналогіі – інавацыі”: метадалогія, вопыт, перспектывы», якая пройдзе 23-24 верасня 2021 г.

На канферэнцыі, што стала ўжо традыцыйнай, будуць абмяркоўвацца праблемы актуальных трэндаў, мадэлей і прагнозаў развіцця навукова-тэхнічнай сферы, працэсы дыфузіі тэхналогій у сістэме «навука – вытворчасць», рэсурсаў і інфраструктуры інавацыйнага развіцця, а таксама рэгулявання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, вопыт і перспектывы.

Праграма канферэнцыі размешчана на сайце ДНУ «Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі» па адрасе:
https://center.basnet.by/conf2021/
Трансляцыі пасяджэнняў будуць даступныя па наступных спасылках:
23 верасня, 14:00-18:00:
https://www.youtube.com/watch?v=Hsm3zs98qOw
24 верасня, 10:00-14:00:
https://youtu.be/GKzWwMUf6dc
Пытанні выступоўцам і арганізатарам канферэнцыі можна задаць у чаце трансляцыі.