Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.09.2021

27 верасня пачне работу Міжнародная навуковая канферэнцыя «Моладзь у навуцы – 2.0’21»

27 верасня 2021 года (панядзелак) у НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, 2-гі паверх, Вялікая канферэнц-зала) у 14.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XVIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Моладзь у навуцы – 2.0’21».

Канферэнцыя з’яўляецца не толькі адным з буйнейшых маладзёжных навуковых мерапрыемстваў у Беларусі, але і прэстыжнай пляцоўкай для прэзентацыі праектаў таленавітай моладзі краін СНД, а таксама блізкага і далёкага замежжа.

У канферэнцыі прымуць удзел каля 250 маладых даследчыкаў: вучоныя НАН Беларусі, прадстаўнікі ВНУ, ССНУ, школьнікі краіны, госці з Расіі, Казахстана, Азербайджана, Таджыкістана, Арменіі, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, кіраўнікі Саветаў маладых вучоных Акадэмій навук-членаў МААН (Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук). Плануецца, што ва ўрачыстым адкрыцці прыме ўдзел Пармон Валянцін Мікалаевіч, акадэмік, віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, старшыня Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук.

Праграма:
27 верасня 2021 года (панядзелак)
11.00 – 13.00 – наведванне пастаяннай выставы распрацовак НАН Беларусі, музея гісторыі НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66);
14:00 – 16:00 – урачыстае адкрыццё XVIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі маладых вучоных «Моладзь у навуцы – 2.0’21» (пр. Незалежнасці, 66, 2-гі паверх, Вялікая канферэнц-зала);
28 верасня 2021 года (аўторак)
9:00 – 17:00 – работа секцый (згодна з секцыйным раскладам);
17:00 – 18:00 – пасяджэнне Савета маладых вучоных МААН (Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, пр. Незалежнасці, 66, 2-гі паверх, к. 216).
29 верасня 2021 года (серада)
9:00 – 17:00 – работа секцый (згодна з секцыйным раскладам). Наведванне арганізацый НАН Беларусі.
30 верасня 2021 года (чацвер)
10:00 – 11:00 – урачыстае закрыццё канферэнцыі, уручэнне ўзнагарод лепшым дакладчыкам (Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, пр. Незалежнасці, 66, 2-гі паверх, Вялікая канферэнц-зала).