Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.09.2021

Міжнародная канферэнцыя да 30-годдзя СНД і пасяджэнне Савета МААН пройдуць на базе Акадэміі навук 27-29 верасня

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі, перспектывы» пройдзе 27-29 верасня на базе Нацыянальнай акадэміі навук.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН) акадэмік Уладзімір Гусакоў. Плануецца, што ў мерапрыемствах канферэнцыі прымуць удзел больш за 300 прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, органаў СНД, вядучыя вучоныя і спецыялісты, кіраўнікі найбуйнейшых навуковых і навучальных арганізацый шэрагу дзяржаў, уключаючы дэлегацыі ад Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, органаў СНД і іншыя.

Прамая трансляцыя ўрачыстага адкрыцця 27 верасня 2021 года з 10:00 будзе даступная на YouTube-канале НАН Беларусі.
Спасылка для прагляду мерапрыемства: https://youtu.be/XG45r7-F6Qg

Праграма канферэнцыі прадугледжвае правядзенне пленарных пасяджэнняў на базе НАН Беларусі (28 верасня) і Выканкама СНД (29 верасня). Секцыйныя пасяджэнні пройдуць у другой палове дня 28 верасня. Так, у будынку Прэзідыума НАН Беларусі пройдуць секцыі «Эканамічнае ўзаемадзеянне, гуманітарнае супрацоўніцтва і ўдасканальванне заканадаўчай базы дзяржаў-удзельніц СНД» і «Навука і інавацыйнае супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД».
На базе Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі адбудзецца пасяджэнне секцыі «Актуальныя праблемы эпідэміялогіі ў дзяржавах-удзельніцах СНД: фундаментальныя і клінічныя аспекты». У Акадэміі МУС Беларусі пройдзе секцыя «Узаемадзеянне дзяржаў-удзельніц СНД у сферы бяспекі, барацьбы са злачыннасцю і тэрарызмам». На базе ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі» адбудзецца пасяджэнне падсекцыі «Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ў галіне выкарыстання космасу».

Уладзімір Гусакоў дадаў, што «паралельна з правядзеннем канферэнцыі будзе арганізавана 34-е пасяджэнне МААН, якое пройдзе 28 верасня ў другой палове дня і ў якім прымуць удзел дэлегацыі шэрагу арганізацый-членаў МААН на чале з іх кіраўнікамі». Па яго словах, свой удзел, у тым ліку ў рэжыме відэаканферэнцыі, пацвердзілі прэзідэнты і прадстаўнікі кіраўніцтва нацыянальных акадэмій навук дзяржаў-удзельніц СНД, Чарнагорскай акадэміі навук і мастацтваў, НДЦ «Курчатаўскі інстытут» (Расія), Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (Расія), Расійскага фонду фундаментальных даследаванняў, Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута, Кітайскай акадэміі навук, Акадэміі навук правінцыі Гуандун, Акадэміі навук правінцыі Хэйлунцзян, Акадэміі навук правінцыі Цзянсі, Акадэміі навук правінцыі Шаньдун.

Прэс-канферэнцыя «Аб святкаванні трыццацігоддзя СНД у Мінску: Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, 34-е пасяджэнне Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН) і пасяджэнне Савета маладых вучоных МААН» адбылася 22 верасня 2021 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН), акадэмік, Пётр Аляксандравіч Віцязь, кіраўнік апарата НАН Беларусі, намеснік кіраўніка Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН), акадэмік, Андрэй Іванавіч Іванец, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі, доктар хімічных навук.