Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.09.2021

На палігоне НАН прайшло першае электраралі «Minsk ELECTRO-2021»

25 верасня 2021 года (субота) у 11:00 на Рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі (5 км МКАД, дом 23 (знешні бок МКАД (М9), з’езд каля зашклёнага пешаходнага моста насупраць мікрараёна «Ангарская») быў дадзены старт першаму электраралі «Minsk ELECTRO-2021».

Арганізатарамі электраралі выступілі: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства транспарту Рэспублікі Беларусь, Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі, Беларуская аўтамабільная федэрацыя і Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі. Праграма мерапрыемства прадугледжвала выставу электратранспарту і кампанентнай базы, што выпускаюцца айчыннымі вытворцамі, старт спаборніцтваў электрамабілей, а таксама язду на персанальным электратранспарце для наведвальнікаў і гасцей.

На выставе навукова-тэхнічных распрацовак у галіне электратранспарту прадставілі сваю серыйную прадукцыю і пілотныя праекты Мінскі аўтамабільны завод, Белкамунмаш, БЕЛДЖЫ, прыборабудаўнічы завод «Аптрон», ААТ «Віцязь».

Кампаненты сілавой устаноўкі для айчынных электрамабілей прадставілі Магілёўліфтмаш, завод «Вымяральнік» і Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі, які сёння з’яўляецца вядучым навукова-тэхнічным цэнтрам Беларусі ў галіне электратранспарту.

Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі даў ахвочым магчымасць праверыць свае навыкі язды ва ўмовах заносу на трэнажорнай сістэме Drift-Car.

ПРАГРАМА:
11:00 - пачатак працы выставы электратранспарту (5 км МКАД, дом 23 (знешні бок МКАД (М9), з’езд каля зашклёнага пешаходнага моста насупраць мікрараёна «Ангарская»).