28 верасня 2021 года ў НАН Беларусі адбылося 34 пасяджэнне Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН).
У ім прынялі ўдзел прэзідэнты і прадстаўнікі кіраўніцтва Нацыянальных акадэмій навук Расіі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызскай Рэспублікі, Малдовы, Таджыкістана, Узбекістана, Чарнагорскай акадэміі навук і мастацтваў, НДЦ «Курчатаўскі інстытут» (Расія), Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (Расія) і іншых вядучых навуковых цэнтраў. На пасяджэнні былі разгледжаны асноўныя вынікі дзейнасці МААН за 2020/2021 год, абмеркаваны пытанні далейшага супрацоўніцтва па ключавых напрамках развіцця сучаснай навукі. Вядучыя вучоныя розных краін выступілі з навуковымі дакладамі.
На 34 пасяджэнні МААН Акадэмія навук правінцыі Гуандун была абрана новым правадзейным членам Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук. Новымі правадзейнымі членамі (акадэмікамі) МААН сталі Прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія Сагян Ашот Серобавіч, Прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Загародні Анатолій Глебавіч, дырэктар Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў Трубнікаў Рыгор Уладзіміравіч, старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Мясніковіч Міхаіл Уладзіміравіч і Старшыня Навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў Гапоненка Сяргей Васільевіч.