Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.10.2021

Аб’яўлены конкурс інавацыйных і стартап-праектаў «Belarus Energy Award 2021»

Конкурс пройдзе ў рамках XXV Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму. У конкурсе могуць прыняць удзел інавацыйныя і стартап-праекты з перспектывай далейшага маштабавання, якія адпавядаюць тэматыцы Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму: энергетыка, экалогія, энергазберажэнне, электроніка, тэхналогіі для нафтахімічнай галіны, святлатэхніка, атамная энергія, водныя і паветраныя тэхналогіі, электратранспарт.

У конкурсе могуць удзельнічаць маладыя людзі (калектывы аўтараў) ва ўзросце да 35 гадоў; навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; студэнты, курсанты, слухачы ўстаноў вышэйшай адукацыі; маладыя вучоныя.

Пераможцы будуць вызначаны па некалькіх намінацыях: «Лепшы маладзёжны стартап-праект» і «Лепшы інавацыйны праект». Арганізатарамі конкурсу выступаюць ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі» і Мінскі гарадскі тэхнапарк.
Падрабязная інфармацыя на сайце energy.mgtp.by