Наведванне НАН Беларусі пачалося з агляду пастаяннай выставы НАН Беларусі, дзе дэлегацыя пазнаёмілася з найноўшымі распрацоўкамі беларускіх вучоных.
У ходзе сустрэчы са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусаковым бакі адзначылі вялікі патэнцыял пашырэння ўзаемадзеяння паміж беларускімі і ўкраінскімі вучонымі і неабходнасць яго інтэнсіфікацыі. У.Р. Гусакоў выказаў гатоўнасць прыняць у НАН Беларусі групу ўкраінскіх вучоных, якія працуюць у розных напрамках навуковых даследаванняў, для прадметнага абмеркавання найбольш перспектыўных праектаў.
Для рэалізацыі сумесных праектаў можа быць актыўна задзейнічана інфраструктура Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук, штаб-кватэра якой доўгі час (з 1993 года) знаходзілася ў НАН Украіны, а з 2017 года перанесена ў НАН Беларусі.