8 кастрычніка 2021 года на базе ДНУ «Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі» (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 28) адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Фундаментальныя і прыкладныя навукі – медыцыне».
У гэтым годзе канферэнцыя сабрала айчынных і замежных спецыялістаў з Расіі, Арменіі, Узбекістана, Азербайджана, Казахстана, Туркменістана, Польшчы, Ірака, Іспаніі. У рамках навуковага форуму адбылося абмеркаванне паміж вучонымі-тэарэтыкамі і практыкамі з мэтай вызначэння новых прарыўных напрамкаў у галіне медыцыны і адпаведных галін даследавання ў эксперыментальных мадэлях.
З праграмай канферэнцыі можна пазнаёміцца тут .