Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.10.2021

Вучоныя Акадэміі навук прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі, прысвечанай забеспячэнню спажывецкага рынку айчыннай плодаагародніннай прадукцыяй

15 кастрычніка 2021 г. у 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя «Забеспячэнне спажывецкага рынку айчыннай плодаагародніннай прадукцыяй. Экспарт свежай гародніны, садавіны, ягад і прадуктаў іх перапрацоўкі», прымеркаваная да Сусветнага дня харчавання (16 кастрычніка).

Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прыняла ўдзел Паўлоўская Людміла Міхайлаўна, начальнік аддзела тэхналогій кансервавання харчовых прадуктаў Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні. Яна расказала пра тую работу, якую праводзяць вучоныя па павышэнні якасці айчыннай плодаагародніннай прадукцыі.