Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.10.2021

Пад эгідай МААН адбылася Міжнародная канферэнцыя «Мадэляванне працэсаў сінтэзу і дэструкцыі перспектыўных матэрыялаў»

Пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН) 14 і 15 кастрычніка 2021 г. у Прэзідыуме НАН Беларусі і ў Інстытуце прыкладной фізікі праходзіла Міжнародная канферэнцыя «Мадэляванне працэсаў сінтэзу і дэструкцыі перспектыўных матэрыялаў».

Канферэнцыі папярэднічала пасяджэнне Навуковага савета МААН па нанатэхналогіях, на якім выступілі сустаршыні савета акадэмікі С.А. Чыжык (Беларусь), А.Р. Навумавец (Украіна), К.А. Сонцаў (Расія).

Пасля ўступнага слова намесніка кіраўніка МААН акадэміка П.А. Віцязя ў ходзе канферэнцыі былі заслуханы больш за 20 дакладаў вядучых вучоных Расіі, Беларусі, Германіі, Паўднёвай Карэі і інш. краін. Асаблівую цікавасць выклікалі даклады па мадэляванні хімічных злучэнняў і матэрыялаў для ядзернай і вадароднай энергетыкі, па верыфікацыі камп’ютарных мадэлей прыборнай базы, што нанава ствараецца.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне пашырыць сферу дзейнасці савета па нана- і адзітыўных тэхналогіях і разгледзець пытанне стварэння савета па кантролі і дыягностыцы (будзе ўключаць тэхнічныя і медыцынскія аспекты). У адпаведнасці з Дарожнай картай НАН Беларусі – НДЦ «Курчатаўскі інстытут» на канферэнцыі разглядалася пытанне стварэння на базе НДЦ Міжнароднага цэнтра па мадэляванні матэрыялаў, заснавальнікам якога з’яўляецца таксама і беларускі бок.