НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве наведала дэлегацыя Рэспублікі Нікарагуа на чале з міністрам замежных спраў гэтай дзяржавы Дэнісам Манкада Каліндрасам.
Госці пабывалі ў аддзеле біятэхналогіі РУП «Інстытут пладаводства», дзе для іх была арганізавана выстава новых і папулярных гатункаў бульбы, гародніны і пладовых культур, і агледзелі селекцыйна-гібрыдны модуль. Генеральны дырэктар Вадзім Маханько расказаў пра работу Навукова-практычнага цэнтра. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны шляхі развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў аграрнай сферы. Па меркаванні бакоў, ключавым сёння і для Беларусі, і для Нікарагуа застаецца пытанне забеспячэння харчовай бяспекі.