Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.11.2021

Інстытут сацыялогіі сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай правялі Круглы стол «Сучасныя беларусы – нацыя, якая чытае»

Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі правялі Круглы стол «Сучасныя беларусы – нацыя, якая чытае».

Мерапрыемства адбылося 3 лістапада 2021 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116, зала адукацыйных тэхналогій – 3-і паверх, аўд. 346, цэнтральны ўваход). Супрацоўнікі Інстытута сацыялогіі прадставілі вынікі сацыялагічнага даследавання «Аб чытацкіх перавагах беларусаў». З дакладам выступіў Дзмітрый Бязнюк, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, доктар сацыялагічных навук, прафесар. Даклад на тэму «Сучасная беларуская літаратура: тэндэнцыі развіцця» прадставіў Іван Саверчанка, дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктар філалагічных навук, прафесар, член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Міжнароднай прэміі «Зорка Садружнасці».