Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.11.2021

На базе Цэнтра фізічнага выхавання ІПНК прайшоў адкрыты Кубак горада Мінска па гіравым спорце сярод мужчын і жанчын

7 лістапада 2021 года грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя гіравога спорту» (далей – ГА «БФГС») сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і дзяржаўнай установай адукацыі «Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (далей – Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі) на базе Цэнтра фізічнага выхавання Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Каліноўскага, 74а) правялі адкрыты Кубак горада Мінска па гіравым спорце сярод мужчын і жанчын.

Спартсмены спаборнічалі ў дысцыпліне дваябор’я, якое заключаецца ў выкананні двух практыкаванняў: штуршок і рывок гір з рэгламентам выканання кожнага практыкавання 10 хвілін. Мужчыны спаборнічалі з гірамі 32 і 24 кг кожная, жанчыны выступалі з гірамі вагой 16 кг.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел лепшыя спартсмены горада Мінска са спартыўных калектываў розных устаноў: Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спартыўнага клуба Мінскага трактарнага завода, спартыўнага клуба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама запрошаныя спартсмены з Гродна, Віцебска і Бабруйска.

Мероприятие состоится по адресу г. Минск, ул. Калиновского, 74а 7 ноября в 12.00

Тэгi
#спорт