Арганізацыі НАН Беларусі прынялі ўдзел у 27-й Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставе-ярмарцы «ПРАДЭКСПА-2021», якая адкрылася 9 лістапада ў Мінску. Удзельнікам урачыстай цырымоніі адкрыцця стаў намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Пётр Казакевіч.
Свае апошнія распрацоўкі прадставілі НПЦ НАН Беларусі па харчаванні, Інстытут мяса-малочнай прамысловасці, Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства па племянной справе «ЖодзінаАграПлемЭліта», Талачынскі кансервавы завод і інш. Сярод экспанатаў – прадукты функцыянальнага прызначэння, новыя распрацоўкі для мяса-малочнай прамысловасці, прапановы па вытворчасці бульбы фры з бульбы беларускай селекцыі.
9 лістапада ў Мінску адкрылася 27-я Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-ярмарка «Прадэкспа», якая праходзіла да 12 лістапада. Гэты форум – платформа для сустрэч прафесіяналаў у адпаведнай галіне і прыняцця актуальных бізнес-рашэнняў, якаснага прафесійнага нэтворкінгу, дэманстрацыі магчымасцей і прадукцыі мэтавай дзелавой аўдыторыі, прэзентацыі апошніх навінак. На ёй прадстаўлены самыя буйныя беларускія і замежныя вытворцы і пастаўшчыкі прадуктаў харчавання, абсталявання для харчовай галіны. Маштабу экспазіцыі адпавядае не менш насычаная дзелавая праграма выставы. У парадку дня – актуальныя тэмы развіцця прадуктовага рынку Рэспублікі Беларусь. У рамках «ПРАДЭКСПА-2021» прайшлі галіновыя форумы, канферэнцыі, прафесійныя конкурсы, агляды і чэмпіянаты.