Вакцынацыя супраць COVID 19: пытанні і адказы. 15 лістапада 2021 года ў НАН Беларусі адбылася лекцыя, прысвечаная спосабам папярэджання каронавіруснай інфекцыі.
Перад кіраўнікамі арганізацый НАН Беларусі выступілі Карпаў Ігар Аляксеевіч, доктар медыцынскіх навук, прафесар, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», народны доктар Беларусі; Аўтухова Наталля Леанідаўна, намеснік галоўнага ўрача ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», і Валасар Людміла Альбертаўна, урач-эпідэміёлаг ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Пасля выступлення спецыялісты адказалі на шматлікія пытанні прысутных.
Як адзначылі лектары, сёння іменна вакцынацыя – самы эфектыўны спосаб папярэдзіць каронавірус. Вірус Covid-19 перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Паслужыць распаўсюджанню віруса можа кашаль, чханне і нават звычайнае дыханне заражанага чалавека. Пры гэтым, па апошніх даследаваннях, ад 48 да 62 працэнтаў хворых заразіліся ад бессімптомных носьбітаў. Вірус здольны выклікаць дыхальную недастатковасць і асабліва небяспечны для людзей старэйшага ўзросту і тых, хто ўваходзіць у групу рызыкі. Заразіцца вірусам лёгка – дастаткова аказацца побач з хворым. Таму неабходна прытрымлівацца мер бяспекі, сярод якіх вакцынацыя – адна з самых эфектыўных. У свой час вакцынацыя дапамагла пазбавіцца ад некаторых інфекцый і справіцца з эпідэміямі. Дзякуючы таму, што большасць грамадзян прышчэпліваецца ад слупняку, поліяміэліту, краснухі, гэтыя захворванні практычна знішчаны. Напрыклад, іменна дзякуючы вакцынацыі зменшылася захворванне на грып. Спецыялісты адзначылі, што вакцына супраць каронавіруса бяспечная для здароўя. У аснове яе метаду ляжыць ужо вядомая тэхналогія, калі бярэцца адэнавірус – бяспечны вірус, з якім людзі часта сутыкаюцца (напрыклад, ВРВІ), які ў далейшым робіцца яшчэ больш бяспечным. Так, у адэнавіруса адсутнічае здольнасць да размнажэння ў нармальных клетках. Прэпарат утрымлівае расшыфраваную частку геному віруса, а не сам каронавірус, значыць, чалавек не будзе носьбітам захворвання, не зможа захварэць сам або заразіць тых, хто побач. Пасля дастаўкі вектарам-носьбітам адэнавіруса ў арганізм чалавека пачынаецца ахоўная рэакцыя, г.зн. выпрацоўка імунітэту, з’яўленне антыцел. Адмаўляць прысутнасць небяспекі, якую нясе Covid-19, бессэнсоўна. На жаль, ёсць мноства сведчанняў заражэнняў і смерцяў, колькасць якіх цяпер узрастае. Але вядома і пра мужную барацьбу ўрачоў і вучоных. Вакцынацыя ад каронавіруса ніяк не ўплывае на звыклы лад жыцця чалавека. Дзякуючы прышчэпліванню можна зрабіць вірус кіруемым, забяспечыць даступнасць, бяспечнасць і эфектыўнасць вакцыны. У тым ліку для людзей старэйшага ўзросту і тых, хто ў групе рызыкі.