Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.11.2021

Адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная падрыхтоўцы і правядзенню ІІІ Форуму вучоных дзяржаў-удзельніц СНД – 2021

18 лістапада 2021 года на базе Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя «Аб падрыхтоўцы і правядзенні ІІІ Форуму вучоных дзяржаў-удзельніц СНД – 2021».

У мерапрыемстве ад НАН Беларусі прынялі ўдзел Кілін Сяргей Якаўлевіч, намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, і Віцязь Пётр Аляксандравіч, кіраўнік апарата НАН Беларусі, намеснік кіраўніка Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН), акадэмік НАН Беларусі.

Сяргей Кілін расказаў, што «адкрыццё Форуму адбудзецца 25 лістапада ў 10.00. Далей прадугледжана пленарнае пасяджэнне, на якім выступяць дэлегацыі па пытаннях развіцця навукі ў краінах СНД. Затым запланаваныя тры Круглыя сталы: “Стан і перспектывы развіцця фундаментальнай навукі”, “Удасканаленне навуковага супрацоўніцтва ў лічбавую эпоху” і “Інавацыйныя навуковыя даследаванні”». Паралельна з Форумам плануецца правесці IX пасяджэнне Савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі дзяржаў-удзельніц СНД.

Віцязь Пётр Аляксандравіч паведаміў журналістам, што 25 лістапада 2021 года пройдзе першы З’езд навуковых саветаў МААН. Ён расказаў пра дзейнасць саветаў і тыя задачы, што стаяць перад вучонымі СНД. У цяперашні час у МААН дзейнічаюць 24 навуковыя саветы па самых актуальных напрамках развіцця сучаснай навукі. Па рэзультатах работы Форуму плануецца прыняць выніковую дэкларацыю.