Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.11.2021

Першы Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый будзе створаны на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

18 лістапада 2021 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі былі падпісаны пагадненні паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа аб стварэнні цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Шумілін А. Г., галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Іванец А. І., генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Рабаволаў У. А., дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Груша А. І. і іншыя.

У рамках сустрэчы перад кіраўнікамі структур Акадэміі па навуковай і інавацыйнай рабоце, маладымі вучонымі выступілі эксперты Цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па актуальных пытаннях аховы і кіравання правамі на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці.

Міжнародны праект па стварэнні сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ), ініцыяваны яшчэ ў 2009 годзе Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці, закліканы садзейнічаць нарошчванню інавацыйнага патэнцыялу краін і рэгіёнаў праз забеспячэнне доступу да інфармацыйнай і навукова-метадычнай падтрымкі карыстальнікам паслуг ЦПТІ у сферы навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. У цяперашні час у Беларусі працуе 15 ЦПТІ.

Шэрагу кіраўнікоў НАН Беларусі былі ўручаны ўзнагароды Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.