25 лістапада 2021 года ў 10.00 у НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, Вялікая канферэнц-зала) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ІІІ Форуму вучоных дзяржаў-удзельніц СНД.
Правядзенне Форуму прадугледжана Планам прыярытэтных мерапрыемстваў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД на 2021–2022 гады, прынятым на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД 6 лістапада 2020 года. Арганізатары мерапрыемства – НАН Беларусі і Выканаўчы камітэт СНД пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. Плануецца, што ў Форуме прымуць удзел больш за 150 удзельнікаў – кіраўнікоў і вядучых вучоных акадэмій навук і найбуйнейшых навуковых і даследчых цэнтраў СНД, навучальных арганізацый шэрагу краін, уключаючы дэлегацыі ад Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана (у рэжыме анлайн) і Узбекістана.
Праграма Форуму 25 – 26 лістапада 2021 года прадугледжвае правядзенне Пленарнага пасяджэння і трох Круглых сталоў: «Стан і перспектывы развіцця фундаментальнай навукі», «Удасканаленне навуковага супрацоўніцтва ў лічбавую эпоху» і «Інавацыйныя навуковыя даследаванні». Па рэзультатах работы Форуму плануецца прыняць выніковую Дэкларацыю.
Паралельна з Форумам плануецца правесці IX пасяджэнне Савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі дзяржаў-удзельніц СНД і З’езд навуковых саветаў Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН).
Асноўныя мэты Форуму: актывізацыя і развіццё навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД, імпульс да ініцыявання новых сумесных даследаванняў, фармуляванне прапаноў па развіцці інавацыйнай палітыкі дзяржаў-удзельніц СНД, фарміраванне сістэмы міжнароднай мабільнасці вучоных і маладых спецыялістаў у прафесійнай суполцы дзяржаў-удзельніц СНД. Вучоныя правядуць падрабязны аналіз стану і перспектыў развіцця фундаментальнай навукі, выпрацуюць шляхі ўдасканалення навуковага супрацоўніцтва ў лічбавую эпоху.
Арганізатары ўпэўнены, што ІІІ Форум вучоных дзяржаў-удзельніц СНД-2021 не толькі стане пляцоўкай для эфектыўнага дыялогу і пашырэння міжнародных навуковых даследаванняў, але і будзе садзейнічаць устанаўленню доўгатэрміновых дзелавых кантактаў паміж прадстаўнікамі навуковай грамадскасці краін СНД, сфарміруе інтэрнацыянальныя навуковыя групы і калектывы па выкананні высокатэхналагічных даследаванняў у інтарэсах эканомік краін СНД.
Праграма мерапрыемстваў 25 лістапада 2021 года:
9.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў ІІІ Форуму вучоных краін-удзельніц СНД. Агляд новай экспазіцыі пастаяннай выставы НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці».
10.00 – 13.00 – адкрыццё Форуму. Пленарнае пасяджэнне. Выступленні прадстаўнікоў дэлегацый па пытаннях развіцця навукі ў краінах СНД.
14.00 – 18.00 – правядзенне круглых сталоў Форуму («Стан і перспектывы развіцця фундаментальнай навукі» – Прэзідыум НАН Беларусі, каб. 216; «Удасканаленне навуковага супрацоўніцтва ў лічбавую эпоху» – Прэзідыум НАН Беларусі, каб. 218; «Інавацыйныя навуковыя даследаванні» – Прэзідыум НАН Беларусі, Вялікая канферэнц-зала),
З’езда навуковых саветаў МААН (Зала пасяджэнняў № 2 Прэзідыума НАН Беларусі, вул. Акадэмічная, 1, 4-ы паверх),
IX пасяджэння Савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі дзяржаў-удзельніц СНД (Прэзідыум НАН Беларусі, каб. 100а).
26 лістапада 2021 года:
10.00 – 13.00 – заключнае пасяджэнне Форуму і прыняцце Дэкларацыі (Выканаўчы камітэт СНД, г. Мінск, вул. Кірава, 17).
У якасці даведкі:
У перыяд з 2015 года адбыліся два Форумы вучоных СНД. Першы прайшоў 25–28 кастрычніка 2015 года ў Маскве і быў арганізаваны Міністэрствам адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі і Федэральным агенцтвам «Рассупрацоўніцтва» пры ўдзеле Выканаўчага камітэта СНД. ІІ Форум вучоных СНД адбыўся 15–16 кастрычніка 2018 года ў Ерэване пры ўдзеле Выканаўчага камітэта СНД і падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД.